БрДУ запрашае на алімпіяду па беларускай мове

30.01.2023
Кафедра беларускай філалогіі УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” запрашае прыняць удзел у VIІ завочнай алімпіядзе па беларускай мове вучняў 11 класаў г. Брэста і вобласці.

Матэрыялы алімпіяды могуць зацікавіць усіх, хто вывучае ці даследуе беларускае слова, яго семантыку, этымалогію, а таксама неабыякавы да гісторыі, культуры і традыцый нашага краю.

Каб прыняць удзел у алімпіядзе, неабходна перайсці па наступнай ссылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScDYWJCY_uuw_sIZ1WQSrLGdRmkeMjPjdapjFCUKzMBYkrUow/closedform

і адказаць на пытанні па прапанаванай форме.

 

Матэрыялы алімпіяды будуць даступны  9.02.2023 г. і 10.02.2023 г.

 Чакаем Вашых адказаў!

 Вынікі алімпіяды будуць падведзены 21 лютага і размешчаны на сайце кафедры (https://www.brsu.by/kafedra-belorusskoj-filologii).