Учителям белорусского языка и литературы
Тэставая работа па тэме "Назоўнік" VI клас
Назоўнік (6 клас). Тэставая работа. І варыянт
1.Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.
2.Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.
3.Адушаўлённымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) аркестр; г) беларус; д) лялька.
4.Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) вучнёўства; б) смятана; в) бетон г) аспірын; д) токар.
5.Абстрактнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) рака; б) сумленне; в) туга; г) любоў; д) дамавік.
6.Да І скланення належаць назоўнікі: а) дарога; б) яблыня; в) сястра; г) рэха; д) святло.
7. Да ІІ скланення належаць назоўнікі: а) стол; б) печ; в) семя; г) поле; д) радасць.
- Да ІІІ скланення належаць назоўнікі: а) ураджай; б) аповесць; в) далеч; г) любоў; д) страха.
9.Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.
Адзначце назоунікі, у якіх у форме меснага склону трэба пісаць канчатак –і:а) алень; б) мітынг; в) лужа; г) герой; д) бяроза.
11.Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.
12. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –а (-я):а) выпіць ча_; б) кавалак хлеб_; в) стол з дуб_; г) мінулага тыдн_; д) моцнага ветр_
13.Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.
14.Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: а) Дунін(Марцінкевіч); б) відэа(фільм); в) (вада)сховішча; г) дом(музей); д) фота(студыя).
15.Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: а) вішанка; б) людзьмі; в) вяселле; г) праменчык; д) чарэшанька.
16.Адзначце сказы, дзе не (ня) трэба пісаць разам: а)І туман, і (не, ня) пагоды восень позняя нясе. б)У (не, ня) праўды ногі кароткія. в) Шчасце — (не, ня) перапёлка: рэшатам не накрыеш. г) Алёнка Алесі (не, ня) равесніца.
Назоўнік (6 клас). Тэставая работа. ІІ варыянт
1.Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) запіс; б) пыл; в) шынель; г) камода; д) палын.
2.Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) кава; б) жырафа; в) раяль; г) сталь; д) капыт.
3. Адушаўлённым з’яўляюцца назоўнікі: а) музей; б) студэнт; в) хірург; г) табун; д) чорт.
4.Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) разведчык; б) дрожджы; в) таварыства; г) валідол; д) мёд.
5.Абстрактнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) Брэст; б) каханне; в) мара; г) гонар; д) мора.
6.Да І скланення належаць назоўнікі: а) краіна; б) песня; в) вядро; г) сонца; д) бяроза.
7. Да ІІ скланення належаць назоўнікі: а) ноч; б) дзень; в) цемя; г) жыццё; д) храбрасць.
- Да ІІІ скланення належаць назоўнікі: а) прыезд; б) восень; в) ціш; г) моладзь; д) сцяна.
9.Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) рунь; б) мыш; в) Об; г) храбрасць; д) медзь.
10.У месным склоне маюць канчатак –е назоўнікі: а) дачка; б) раён; в) Сымон; г) герой; д) гарох.
11.Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) летняга сн_; б) маладога ельнік_; в) студзеньскага галалёд_; г) левага кален_; д) майго падручнік_.
12. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –а (-я):а) купіць цукр_; б) белага іне_; в) каля дом_; г) 12 лістапад_; д) прыгожага твар
13.Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) белы кацяня; б) завадское бюро; в) вядомы маэстра; г) новае паліто; д) хуткая кенгуру.
14.Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: а) земля(мерка); б) (Буда)Кашалёва; в) генерал(палкоўнік).; г) метэа(станцыя); д) школа(інтэрнат).
15.Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: а) вішанка; б) каменчык; в) вяселле; г) сарафанчык; д) Мішанька.
16.Адзначце сказы, дзе не (ня) трэба пісаць разам: а) Вучэнне — свет, а (не, ня) вучэнне — цьма. б) Мікола (не, ня) славы прагнуў, а павагі в) Над морам шум і (не, ня) спакой. г) Чым быць у (не, ня) волі, лепш загінуць у правым баі.
Практычныя заданні па тэме "Разрады прыметнікаў" VI клас
1 варыянт
Размеркаваць прыметнікі па групах (якасныя, адносныя, прыналежныя):
Чырвоная каліна, калгасны сад, рыбакова хата, бетонны мост, цёплы дождж, драўляны посуд, Колева парта, братава шапка, кіслая капуста, жалезная бочка, цікавы чалавек, савінае дупло, прыгожы твар, залатыя завушніцы, новы халат, арахісавае масла, свежы вецер, гарадскі парк.
2 варыянт
Размеркаваць прыметнікі па групах (якасныя, адносныя, прыналежныя):
Бацькава машына, каменны будынак, новы твор, чорны колер, стальное пяро, вялікі лес, вячэрні звон, жончын плашч, гаспадынін позірк, Алёнчына школа, школьны ўчастак, высокі будынак, матчына сястра, усходні вецер, летнія канікулы, гранітныя пліты, гарналыжны курорт, насценны гадзіннік.
Практычныя заданні па тэме "Скланенне займеннікаў сябе, ты" VII клас
Уставіць займеннікі сяба, сабе
1) Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам _____ нашкодзіш.
2) Поплаў краскамі прыбраўся яркімі, кліча ў госці да ________ здалёк.
3) Лес, што акружае вёску, сам па ________ невялікі, але надзвычай густы.
4) Чаго _________ не жадаеш, таго і другому не зыч.
5) Сам ад ___________ не пабяжыш упрочкі, ________ самога цяжка перагнаць.
Уставіць займеннікі цябе, табе
1) сустрэў__________ на вуліцы, 2) гляджу __________ ў вочы,
3) мы ўдзячны ___________, 4) быў ў ___________ ў гасцях,
5) дазволь пасядзець каля ______________.
Практычныя заданні па тэме "Арфаграфія" VI клас
1 варыянт
Уставіць прапушчаныя літары:
С_граць, за__канне, дэз__нфармацыя, аб__сці, пра__снаваць, супер__дэя, а__бегчы, па__пісаць
Ч__рнабровы, св__еасаблівы, мн__галюдны, р__знавіднасць,в __льналюбівы, шыр__каплечы
__пісаць, у__помніць, бя__крайні, б__сколерны, ра__смяяцца.
Напісаць разам, асобна ці праз дэфіс:
Паўночна_заходні, старажытна__беларускі, кругла__твары, цёмна__валосы, бела__сіні, навукова__папулярны
2 варыянт
Уставіць прапушчаныя літары:
Ува__шоў, за__нтрыгаваць, звыш__дэйны, дэз__нфекцыя, раз__шоўся, пера__маць, па__шыць, а__хапіць
Д__брадушны, Н__ваполацк, д__бразычлівы, в__льнанаёмны, р__знагалосы, п__ўнапраўны
Ра__сыпаць, б__зветраны, бя__збройны, бя__платны, ра__жаваць
Напісаць разам, асобна ці праз дэфіс:
Хіміка__біялагічны, заходне__сібірскі, высака__рослы, паўднёва__ўсходні, чорна__белы, сарака__тонны.
Тэставая работа па тэме "Падагульненне вывучанага ў VI класе"
Тэставая работа па тэме "Падагульненне вывучанага ў VI класе" I варыянт
- Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару з: 1) _бянтэжыцца; 2) _клеіць; 3) _казаць; 4) ра_квітнець; 5) ра_трывожыць; 6) ра_багацець; 7) ра_весяліцца; 8) бе_карысны; 9) бе_працоўны; 10) бе_дарожны; 11) бе_тактоўны.
- .Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба пісаць літару о: 1) ч_рнарабочы; 2) выс_качастотны; 3) д_брадушны; 4) р_ўнамерны; 5) в_дачэрп; 6) мн_гавугольнік; 7) в_даахоўны; 8) св_еасаблівы; 9) в_данепранікальны.
- .Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба пісаць літару і: 1) звыш_дэйны; 2) аб_лгаць; 3) раз_сціся; 4) аб_мшэлы; 5) на_грываць; 6) пера_граць; 7) ня_начай; 8) пад_сці; 9) за_кацца; 10) звыш_нтэлігентны.
- .Сярод складанаскарочаных слоў адзначце ў кожным радку “чацвёртае лішняе”: 1) а) НАН РБ; б) ААН; в) ДАІ; г) біяфак. 2) а) саўгас; б) аўтастанцыя; в) медагляд; г) прафбюро; 3) а) АТС; б) МВФ; в) СНД; г) МАЗ; 4) а) сельмаг; б) універсам; в) гарсавет; г) райвыканкам.
- .Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.
- Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.
- Асабовымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) доктар; г) беларус; д) бядняк.
- Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) разведчык; б) дрожджы; в) таварыства; г) валідол; д) мёд.
- Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.
- Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.
- .Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.
- Выберыце правільны варыянт напісання суфіксаў прыметнікаў: 1) кіргі(зс/с)кі; 2) ліпе(нь/н)скі; 3) сакаві(кс/ц)кі; 4) слаўгара(дс/ц)кі; 5) латы(шс/с)кі.
- . Адзначце словы, дзе прапушчаны НН: 1) вогне…ы; 2) палымя…ы; 3) племя…ы; 4) сярэбра…ы; 5) тума…ы.
- Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок: 1) горка…салёны; 2) Паўднёва…Афрыканскі; 3) светла…блакітны; 4) ціха…плынны; 5) шахматна…шашачны.
- . Адзначце словазлучэнні, у якіх НЕ (НЯ) трэба пісаць разам: 1) далёка (не, ня)ветлівы; 2) (не, ня)высокі ўраджай; 3) (не, ня)пахісны змагар; 4) (не, ня)лёгкая дарога; 5) сонечны, але (не, ня)яркі дзень
- Падкрэсліце ўсе прыметнікі як члены сказа:1) Вечар чуткі, гутарлівы разносіць гоман, смех шчаслівы; 2) Першыя громы! Сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор, міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум; 3) Ноч светлая, месячная.
- .Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату.
- Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары е: а) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта ўключыў тэлевізар.
- .Адзначце склонавыя формы лічэбнікаў, запісаныя памылкова: а) Н.дзевяцьсот; б) Р.дзевяцісот; в) Д.дзевяцістам; г) В.дзевяцісот; д) Т.дзевяцюстамі; е) М.(аб) дзевяцюстах.
- .Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам: а) (шэсць)сот; б) (пяць)тысяч; в) (трох)мільённы; г) (пяці)соты; д) (шасці)дзясяты.
Тэставая работа па тэме "Падагульненне вывучанага ў VI класе" II варыянт
- Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару з: 1) _бянтэжыцца; 2) _клеіць; 3) _казаць; 4) ра_квітнець; 5) ра_трывожыць; 6) ра_багацець; 7) ра_весяліцца; 8) бе_карысны; 9) бе_працоўны; 10) бе_дарожны; 11) бе_тактоўны.
- .Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба пісаць літару о: 1) ч_рнарабочы; 2) выс_качастотны; 3) д_брадушны; 4) р_ўнамерны; 5) в_дачэрп; 6) мн_гавугольнік; 7) в_даахоўны; 8) св_еасаблівы; 9) в_данепранікальны.
- .Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба пісаць літару і: 1) звыш_дэйны; 2) аб_лгаць; 3) раз_сціся; 4) аб_мшэлы; 5) на_грываць; 6) пера_граць; 7) ня_начай; 8) пад_сці; 9) за_кацца; 10) звыш_нтэлігентны.
- .Сярод складанаскарочаных слоў адзначце ў кожным радку “чацвёртае лішняе”: 1) а) НАН РБ; б) ААН; в) ДАІ; г) біяфак. 2) а) саўгас; б) аўтастанцыя; в) медагляд; г) прафбюро; 3) а) АТС; б) МВФ; в) СНД; г) МАЗ; 4) а) сельмаг; б) універсам; в) гарсавет; г) райвыканкам.
- .Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.
- Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.
- Асабовымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) доктар; г) беларус; д) бядняк.
- Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) разведчык; б) дрожджы; в) таварыства; г) валідол; д) мёд.
- Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.
- Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.
- .Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.
- Выберыце правільны варыянт напісання суфіксаў прыметнікаў: 1) кіргі(зс/с)кі; 2) ліпе(нь/н)скі; 3) сакаві(кс/ц)кі; 4) слаўгара(дс/ц)кі; 5) латы(шс/с)кі.
- . Адзначце словы, дзе прапушчаны НН: 1) вогне…ы; 2) палымя…ы; 3) племя…ы; 4) сярэбра…ы; 5) тума…ы.
- Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок: 1) горка…салёны; 2) Паўднёва…Афрыканскі; 3) светла…блакітны; 4) ціха…плынны; 5) шахматна…шашачны.
- . Адзначце словазлучэнні, у якіх НЕ (НЯ) трэба пісаць разам: 1) далёка (не, ня)ветлівы; 2) (не, ня)высокі ўраджай; 3) (не, ня)пахісны змагар; 4) (не, ня)лёгкая дарога; 5) сонечны, але (не, ня)яркі дзень
- Падкрэсліце ўсе прыметнікі як члены сказа:1) Вечар чуткі, гутарлівы разносіць гоман, смех шчаслівы; 2) Першыя громы! Сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор, міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум; 3) Ноч светлая, месячная.
- .Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату.
- Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары е: а) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта ўключыў тэлевізар.
- .Адзначце склонавыя формы лічэбнікаў, запісаныя памылкова: а) Н.дзевяцьсот; б) Р.дзевяцісот; в) Д.дзевяцістам; г) В.дзевяцісот; д) Т.дзевяцюстамі; е) М.(аб) дзевяцюстах.
- .Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам: а) (шэсць)сот; б) (пяць)тысяч; в) (трох)мільённы; г) (пяці)соты; д) (шасці)дзясяты.
Практычныя заданні па тэме "Дзеепрыметнікавы і дзеепрыслоўны звароты. Знакі прыпынку" 7 клас
Спісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць звароты 1 варыянт
- Сонца выглянула з-за хмар набрынялых дажджом.
- Над вершалінамі соснаў густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар.
- Асіны і вольхі пераплеценыя знізу галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду.
- За далёкім, засланым сінім туманам лесам высокімі купаламі праглядвалася царква.
- Нечакана з-за павароту паказалася паляна асветленая першымі промнямі ранішняга сонца.
- Самалёт даляцеўшы да лесу павярнуў назад і зніжаючыся пачаў набліжацца да возера.
- Снедаючы разгаварыліся.
- Спіць стаіўшыся вецер ля імшарнай крыніцы.
- Бацька спіць як пшаніцу прадаўшы.
- Жоўтая дарожка віляючы сярод кустоў прывяла нас да невялікага дома зарослага густым хмызняком.
Спісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць звароты 2 варыянт
- Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў алея вяла да самага будынка.
- Лес, асветлены і абагрэты ранішнім сонцам пазіраў вельмі весела і прыветна.
- На зямлю ліліся сатканыя са звону срэбных струн з булькання лясных ручайкоў з шолаху красак чароўныя мелодыі.
- Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў.
- Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы дзеліцца на дзве вуліцы.
- Максімка прасунуў скрозь плот галаву і сцішыўшыся прагна сачыў за падарожнікам.
- Лясок нечакана расступіўшыся адкрыў вачам прыціснутую да чарналесся паляну.
- Светлых дзён баючыся мутнымі ручаямі ўцякае зіма начамі.
- Гэтая думка на момант завітаўшыся да яго саступіла месца ўсведамленню, што небяспека мінула.
- Міця нёс зайчыка дадому асцярожна баючыся сціснуць яго моцна.
Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення (у давальнымі месным склонах адзіночнага ліку). Урок мовы ў V класе
Тэма. Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення (у давальнымі месным склонах адзіночнага ліку)
Мэта і задачы. Садзейнічаць засваенню вучнямі сістэмы канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення, усведамленню залежнасці правапісу канчаткаў у давальным і месным склонах адзіночнага ліку ад апошняга зычнага асновы або месца націску ў слове;
Удасканальваць уменні вызначаць аснову і канчатак у формах прамога і ўскоснага склонаў назоўніка; правільна скланяць разнастайныя назоўнікі 1-га скланення і правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове; садзейнічаць ўдасканаленню камунікатыўна-маўленчай кампетэнцыі; каштоўнасна-светапогляднай кампетэнцыі; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Урок вывучэння новага матэрыялу
Абсталяванне : Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М., Бажкова Т. І., Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання; Цыбульская С.І. Г. В. Беларуская мова. 6 клас. Рабочы сшытак выдавецтва «Сэр-Віт», карткі, схемы
Ход урока
Ⅰ. Арганізацыйны момант
Ⅱ.Актуалізацыя апорных ведаў
1.Тэарэтычная індывідуальная праверка ведаў
Адзін вучань ля дошкі размяркоўвае словы па скланеннях практыкаванне 99 на с. 56 зборнік Цыбульскай
Другі вызначае тып асновы назоўнікаў, практыкаванне 102на с. 57 зборнік Цыбульскай.
2. З класам правяраем дамашняе практыкаванне
3.Арфаграфічная размінка. “Веру –не веру”
Разгром пішу з літарай з;
Расказаць пішу з літарай с;
Без шапкі пішу з прыназоўнікам бес;
Расмяяцца пішу з адной літарай с;
Распілаваць пішу з літарай з;
Расколаты пішу прыстаўку раз-;
Ⅲ Мэтавызначэнне
Аноўная мэта агучваецца вучнямі. Буду ўмець выбіраць правільны канчатак назоўнікаў 1-га скланення ў Д.і М. склонах у залежнасці ад тыпу асновы
Ⅳ.Новая тэма
1.Праблемнае пытанне
Настаўнік -? У рускай мове кажуць так: на вішне снег. А як гэта будзе па-беларуску ? На вішні снег.Чым адрозніваюцца назоўнікі? (канчаткамі)
2.Правядзём міні-даследаванне.
а)Для гэтага звернемся да падручніка на с.94 практ.197, адгадаем загадкі і праскланяем словы-адгадкі (завіруха, рака, морква, цыбуля, кніга) У якім склоне аднолькавыя канчаткі ( у Д.і М.)
б) Прачытаем табліцу практ.198, зробім вывад пра канчаткі ў Д.і М.склонах у залежнасці ад тыпу асновы ( цвёрды,зацвярдзелы, мяккі, г-,к-,х-). Запішам па адным сказе з прапанаванымі назоўнікамі кожнай групы.
в) Правапіс канчаткаў назоўнікаў 1 скланення
Склон |
Тып асновы |
|||
На мяккі зычны |
На цвёрды зычны |
На зацвярдзелы зычны |
На г,к,х |
|
Н. |
зямля |
газета |
каша |
Кніга, рака, страха |
Р. |
І |
Ы |
Ы |
І |
Д. |
І |
Е |
Ы |
г/з е; к/ц э,ы; х/с е |
В. |
ю |
У |
У |
У |
Т. |
ей(ёю) |
ай(аю) |
ай(аю) |
ай (аю) |
М. |
і |
е |
ы |
г/з е; к/ц э,ы; х/с е |
Ⅴ. Першаснае замацаванне Франтальная работа
а) Паставіць назоўнікі, якія аднеслі да І скланення ў Д.с.: дарога; яблыня; сястра; кватэра, лямпа, малпа, вішня, пожня, ружа, бяроза, душа, груша, лазня .
б) Работа па ланцужку .Рабочы сшытак практ.103, 104
Праца з тэкстам.Выкананне практ.199, вызначэнне тыпу тэксту, спісванне з раскрыццём дужак, дапісваннем канчаткаў назоўнікаў (вучні працуюць ля дошкі для арганізацыі хуткай праверкі).
Гімнастыка для вачэй
Ⅶ. Кантроль
а) Спісаць, раскрываючы дужкі.
Гуляць на (вуліца), працаваць у (тундра), сказаў (сястра), сядзець на (канапа), служыць (Радзіма), жыць у (вёска), на роднай (зямля), дом пры (дарога), радавацца (удача), трымаць у (рука), аб’явіць падзяку (ткачыха), плыць на (крыга).
б) Выправіць памылкі, дзе ёсць, запісаць словы.
Д. с. краіне, пустыне, дапамоге, раніцэ, песні, завеі, лыжні, пожне, страхе, бярозе, дзяжэ (краіне, пустыні, дапамозе, раніцы, песні, завеі, лыжні, пожні, страсе, бярозе, дзяжы)
Ⅷ.Дамашняе заданне § 32 практ. 201
Ⅸ.Падагульненне вывучанага
Чым неабходна кіравацца, каб правільна вызначаць канчаткі наз. у Д.і М.с.1-га скланення?
Ⅸ Рэфлексія
Рыгор Барадулін. “Уцякала зіма ад вясны” . Казачна-адухоўлены свет верша. Урок літаратуры ў 6 класе
Тэма: Рыгор Барадулін “Уцякала зіма ад вясны” . Казачна-адухоўлены свет верша
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні спасцігнуць вобразы і карціны прыроды, створаныя паэтам, будуць знаходзіць у тэксце і разумець ролю мастацкіх сродкаў (эпітэт, параўнанне, метафара, увасабленне) для стварэння паэтычнага твора, “сакрэты” паэтычнага слова; змогуць разгадаць крыптаграму, якая перадасць уражанне ад верша. Садзейнічаць матэрыялам урока развіццю рэпрадуктыўнага і творчага ўяўлення навучэнцаў, эмацыянальнай рэакцыі ад сустрэчы з высокамастацкім творам, развіццю літаратурна-творчых здольнасцей, выхаванню назіральнасці, праз аналіз твора паўплываць на фарміраванне ўнутранага свету вучняў.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: падручнік, камп’ютар, міні-тлумачальныя слоўнік і друкаваныя заданні, малюнак – ілюстрацыя да верша.
Ход урока
І Арганізацыйны этап
Уступнае слова настаўніка (Стварэнне сітуацыі для паспяховай працы на ўроку)
Шчыра вітаю вас, дарагія сябры. Хачу пажадаць, каб падарожжа па цудоўнай Краіне Літаратуры было цікавым, змястоўным і карысным. Поспехаў вам, атрымайце на гэтым уроку адказы на ўсе пытанні, якія будуць узнікаць у вас падчас нашай працы.
ІІ. Праверка дамашняга задання
-выразнае чытанне на памяць верша паўлюка Труса “Падаюць сняжынкі”
-гутарка па змесце верша ( з тэматычнага кантролю)
ІІІ. Новая тэма
Мы працягваем знаёмства з раздзелам “Каляндар роднай прыроды”, які прысвечаны ….
Зараз зіма, але ўжо сёння мы чакаем вясну, у кожнага свая прычына.Сёння на ўроку мы пазнаёсмімся з вершам Рыгора Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны” і высветлім, якім паэт бачыць надыход вясны.
- У сшытках запішам дату і тэму
-чытаем артыкул пра Рыгора Барадуліна с.85
- слухаем аўдыёзапіс верша і адкажам на пытанні:
якія карціны прыроды ўяўляюцца нам, калі мы слухаем гэты верш?
Ці можам дадзены твор назваць казачнай гісторыяй? Чаму?
- Чытаем верш самастойна і шукаем незразумелыя словы, вызначаем іх лексічнае значэнне.
3.Чытаем верш уголас і адказваем на наступныя пытанні:
-перадайце сваімі словамі, які шлях зрабіла зіма, уцякаючы ад вясны?
-хто ў гэтым змаганні аказаўся мацнейшым?
-як у народзе называюць свята сустрэчы зімы і вясны і калі яно адзначаецца?
-вызначаем тэму і запісваем у сшыткі
-гімнастыка для вачэй
4.Успомнім, што такое эпітэт і параўнанне, знойдзем іх у вершы
- у сшытках запішам свае эпітэты да слова вясна
Але ў вершы ёсць многа дзеясловаў у пераносным значэнні, давайце вызначым, як называецца гэты троп.
-чытанне артыкула на с.87-88, адказваем на пытанне 1 на с. 88.
- Знаходзім увасабленні ў заданні 2, яшчэ раз перачытваем верш і самастойна выпісваем увасабленні з задання 3.
- Разглядаем рэпрадукцыю карціны Мікалая Ліханенкі “Сакавік” на с. 86 падручніка і параўноўваем яе з вершам, адказваючы на пытанні на с. 86-87.
- – Які вобраз вясны паўстаў перад намі? Якая выява ў нас атрымалася? (Перад намі паўстаў казачны, цудоўны, рамантычны вобраз надыходу вясны).
– З дапамогай якіх мастацкіх тропаў паэт здолеў паказаць у звычайным незвычайнае? Як вучыць нас верш бачыць навакольны свет: вачамі ці сэрцам?
IV Падагульненне
Разгадайце крыптаграму, назавіце аўтара,запішыце
32 12 21 12 1 9 25 28, 15 32 18 6 25 25 1 17 6 18 1 5 1 14 15 16 11 18 3 32 20 1 32 9 32 13 7 15 1 32 3 32 18 15 1.
9 14 10 20 18 16 12 2 32 5 21 13 32.
Як у казцы, нясецца перада мной святая зялёная вясна. Змітрок Бядуля
V Рэфлексія
-што новага сёння мы даведаліся? Стаміліся?
VI Дамашняе заданне
- Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Рыгора Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны” (с. 85) , вусна адказваць на пытанні1,2 на с. 88.
II Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Фальклорна-музычная кампазіцыя “Нацыянальная спадчына беларусаў”
Фальклорна-музычная кампазіцыя
“Нацыянальная спадчына беларусаў”
Пазакласнае мерапрыемства
Мэты: выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор; узбагачаць лексічны запас; развіваць творчыя здольнасці; фарміраваць цікавасць да правядзення мерапрыемстваў падобнага кшталту, адказнасць і самастойнасць у іх падрыхтоўцы. Афармленне: прэзентацыі і відэа, сцэна ўпрыгожана беларускімі ручнікамі і абрусамі.
Ход мерапрыемства
Вядучы: Добры дзень, шаноўныя госці: настаўнікі, бацькі і аднакласнікі!
Вядучая: Добры дзень! Мы шчыра вітаем вас у нашай зале і запрашаем на фальклорна-музычную кампазіцыю “Нацыянальная спадчына беларусаў”
-гучыць песня “Беларускі край”
-выходзяць вучні VIА класа
1.Наш родны беларускі край! Ён багаты і непаўторны, прыгожы і мудры.
2. Кожны горад і кожная вёска, кожны двор і кожны чалавек – скарбонка гісторыі і мудрасці.
3. А як вы думаеце, што галоўнае ў жыцці чалавека? Што аснова ўсяму? Усяму галава?
4. Зразумела і бясспрэчна, што гэта хлеб. Не ўсе з нас ведаюць, як на нашым стале з’яўляецца акраец хлеба.
1.Сёння ёсць шмат гатункаў хлеба, яго выпякаюць на заводах. Для гэтага існуюць спецыяльныя машыны і электрычныя печы. 2.Даўней хлеб выпякалі гаспадыні самі, замешвалі цеста, пяклі яго ў печы і частаваліся.Уменне пячы хлеб лічылася прыкметай гатоўнасці дзяўчыны да сямейнага жыцця. 3.Выпечка хлеба, як і гатаванне ўвогуле, лічылася жаночай справай. Мужчыны ўмелі гатаваць, але займаліся гэтым толькі калі гэта не магла зрабіць жанчына (хварэла, была ў ад’ездзе). 4. У мінулыя часы сем’і былі вялікія, разам маглі жыць тры, а то і чатыры пакаленні, некалькі братоў з жонкамі і дзецьмі. Хлеб пякла галоўная гаспадыня, спачатку свякроў, потым старэйшая нявестка.
1.Пяклі хлеб раз на тыдзень, працэс расцягваўся амаль на суткі: пасля абеду рашчынялі цеста, яно квасілася 10–12 гадзін, назаўтра раніцай цеста вымешвалі, пакідалі, каб падышло, а пад абед фармавалі боханы. 2.Толькі на пачатку ХХ стагоддзя увайшлі ва ўжытак дрожджы, і то пераважна для белага хлеба. Даўней 10–12 гадзін патрабавалася, каб рошчына ўкісла, цеста “спрацавала” само ці з дапамогай квасу, цёртай бульбы. 3.Пакуль цеста падыходзіла, у хаце забаранялася сварыцца, а дзецям – крычаць і бегаць. У гэтых забарон ёсць рацыянальны аспект (ад вібрацый цеста можа асесці), але ёсць і міфалагічны – праява пашаны да хлеба.
4.Да таго круглыя ці авальныя боханы фармавалі мокрымі рукамі на хлебнай лапаце, на якую сцялілі лісце клёну, дубу, капусты, хрэну, аеру. “Садзілі” цеста на под печы, рэзка выцягваючы да сябе лапату. 1. У гэты момант гаспадыня зганяла з печы ўсіх, хто там сядзеў. 2.З адной дзяжы, у залежнасці ад яе памеру, выходзіла 5–8 боханаў, якія сям’я ела цэлы тыдзень.
3.Ад хлеба да хлеба дзяжа стаяла ў самым пачэсным месцы ў хаце – на покуці. На яе сценках заставалася трохі цеста для закваскі на наступную выпечку. Дзяжу цалкам вымывалі толькі раз на год, на Вялікдзень.
4. Перад тым як хлеб дастаць з печы, стол накрывалі чыстым ручніком ці абрусам. Кожны бохан абмывалі вадой, клалі на стол і накрывалі ручніком.
Верш Хлеб
Ці гэта звычка, ці патрэба – Адчуўшы лепшы ў свеце пах, Я зноў цалую бохан хлеба, Які трымаю ў руках.
Вось гэта водар! Ну й духмяны! Смачней за ўсё, што з ім ядуць! Але ж і варты той пашаны, З якой на стол яго кладуць!
У ім болей кошту, чым каштуе. Ды я без хлеба не магу – Нібы ласунак ем – смакую І, нібы скарб свой, берагу.
У ім – веліч сіл зямлі і неба: Тут і сяўба, і ўсходаў рост, І бласлаўленне шчодрай глебы, Якой не шкодзіць і мароз.
І шум дажджоў, і сонцапёкі, І каласоў налітых звон… О, хлебаробы! Хлебапёкі! За вашу працу – вам паклон!
За мазалі, за кроплі поту, За працу – зранку да начы… І я ізноў цалую ўпотай Скарынку, цёплую з пячы…
А як за стол сядаю есці, Хоць і прысмакі ёсць калі, Імкнуся “Дзякуй” небу ўзнесці За хлеб, што маю на зямлі…
-Песня “Гляне сонца”ўвыкананні Жаўнярэвіч Валерыі
Вядучы. Зараз размова пойдзе пра зіму, зімовыя народныя святы, звычаі, абрады і традыцыі нашых продкаў. Вядучая. Зіма, як вядома, - самая халодная пара года. Ідзе снег, бываюць сцюжы і завеі. Вядучы. Нездарма беларуская прыказка гаворыць:
Вядучая "Калі не будзе зімой бела, то не будзе ўлетку зелена". -выходзяцяць вучні VIB
1-ы вучань. Снежань - першы зімовы месяц, і называюць яго так таму, што ён снежны. 2-і вучань. Снежань, снежань, які чараўнік! Да акна цёмнай ноччу прынік. I малюе на шкле дзіўны сад, Нібы лета вяртае назад. 1-ы вядучы. У гэтым месяцы і пачынаюцца зімовыя святы. 2-і вядучы. Адгорнем першую старонку нашай панарамы "Калядныя святы". 1-ы вядучы. Каляды самыя доўгачаканыя і цікавыя, бо ўжо скончылася Піліпаўка (пост) і пачынаюцца святы. 1-ы вядучы. Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца».
2-і вядучы. Зараз каталікі святкуюць Каляды 25 снежня, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята 7 студзеня. 1-ы вядучы. Сустракаць Каляды належала чыстымі і фізічна, і духоўна. Таму перад святам заўсёды старанна прыбіралі ў хаце, шылі новую вопратку ці апраналі ўсё самае лепшае, мыліся ў лазні.
2-і вядучы. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб у наступным годзе мець добры ўраджай і здароўе .
2-і вядучы. Першы дзень Каляд лічыўся выключна сямейным святам. Народ верыў: калі мы ўсе будзем разам за святым сталом, будзем жыць разам і круглы год.
1-ы вядучы. Калядаванне пачыналася на другі дзень . Хлопцы і дзяўчаты аб’ядноўваліся ў групы па 5−15 чалавек , пераапраналіся ў розныя маскарадныя касцюмы. Была «каза», «конь», «бусел», «мядзведзь». Усе апраналі вывернутыя кажухі, «цыганы» вымазвалі твар сажай, павязвалі каляровыя хусткі. 2-і вядучы. Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Яны заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага.
1-і вядучы. Калядныя дні лічыліся магічнымі, таму варажба была іх абавязковым атрыбутам. Варажылі ў асноўным маладыя дзяўчыны, каб даведацца, калі пойдуць замуж і як будзе выглядаць іх жаніх. 1-ы вядучы. Весела даўней святкаваліся Каляды. Добра, што і сёння людзі не забываюць спадчыны, пакінутай дзядамі і прадзедамі.
2-і вядучы. А зараз мы разам з вамi развучым невялiкiя калядныя прыпеўкi.
1-і вядучы. Хто вывучыць i лепш праспявае, той атрымае падарунак
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!
Прыйшлі мы да вас
З Козачкай рагатай,
Хай будзе ўвесь час
Ураджай багаты!
Жывіце заўжды
Ў ладзе дый раскошы,
А нам, маладым,
Не шкадуйце грошы!
2-і вядучы. Наступная старонка нашай панарамы -"Вадохрышча".
1-ы вядучы. Сёння такі снег! А снег на Вадохрышча - добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце многа.
2-і вядучы. Святое Вадохрышча ваду пасвянчае, людзей падкрапляе.
1-ы вядучы. На гэта свята людзі ідуць у царкву, свенцяць ваду. Прыйшоўшы дадому, акропліваюць вуглы хаты, хлява і самі п’юць свянцоную ваду. Гэта прыбаўляе сілы, здароўя, веры ў лепшую долю. 1-ы вядучы. Ваду трымаюць у хаце, бо яна служыць лекамі ад розных хвароб як людзям, так і жывёле. 1-ы вядучы. Завяршае зіму месяц люты, апошні развітальны месяц зімы. 2-і вядучы. У народзе кажуць: "Прыйдзе люты - спытае, як ты абуты", "Як у лютым адгукнецца, так у жніўні адзавецца". 1-ы вядучы. I гэта сапраўды так. Гаспадары пачынаюць рыхтавацца да веснавых работ.
2-і вядучы. Самае галоўнае свята лютага Масленіца. 1-ы вядучы. Масленіца – гэта “развітанне” з зімой, якое, на думку нашых продкаў, паскарала надыход вясны. Кожны з сямі дзён “Масленачнага тыдня” меў сваю адметнасць.
2-і вядучы. У панядзелак, які атрымаў назву “сустрэча”, ішлі ў госці адзін да аднаго сваты. Таксама ў гэты дзень, на пачатку тыдня, рабілі пудзіла. Вялікую “пані” з саломы апраналі ў старое адзенне і каталі яе з вясёлымі песнямі на санях па ўсёй вёсцы.
1-ы вядучы. У аўторак быў “зайгрыш” – агледзіны нявест.
2-і вядучы.“Лакамкай” называлі сераду, у гэты дзень зяць заглядваў на бліны да цешчы.
1-ы вядучы. У чацвер – “разгул” – свята з гульнямі, танцамі, вогнішчам.
У гэты дзень, каб дапамагчы сонцу “прагнаць” зіму, нашы продкі каталіся на коніках «па сонейку» – па гадзіннікавай стрэлцы – вакол вёскі. Па вуліцах гарадоў і вёсак навыперадкі несліся каляровыя запрэжкі. Звінелі званочкі, заліваліся гармонікі ...
2-і вядучы. Цешча ішла на бліны да зяця ў пятніцу, быў гэта “цешчын вечар”. Непавага зяця да гэтай падзеі лічылася сорамам і крыўдай, і была падставай да вечнай варожасці паміж ім і цешчай, таму рыхтаваліся да прыхода госця старанна.
1-ы вядучы. На наступны дзень, у суботу адзначалі “залоўчыны вячоркі” - маладыя нявесткі запрашалі ў госці родных мужа.
2-і вядучы. У апошні дзень тыдня – “даравальную нядзелю” прасілі адзін у аднаго прабачэння, а ў адказ чулі: «Бог даруе, і я дарую».
1-ы вядучы. Галоўнай ежай на святочным тыдні былі, безумоўна, бліны. А да іх смачны дадатак: смятанка альбо мёд. Круглыя, румяныя блінцы нагадвалі сонца. Таму лічылася, што іх ўжыванне паспрыяе надыходу вясны.
2-і вядучы. У гэтыя дзянькі ніхто не сядзеў у хаце. Дзеці і моладзь бавілі час на горках, каталіся на коніках. Вадзілі карагоды. Ды не простыя, а вакол масленічнага сімвалу – кола з рознакаляровымі стужкамі. Старэйшыя людзі хадзілі адзін да аднаго ў госці, віншавалі моладзь, што ажанілася ў гэтым годзе – зычылі ім дастатку і дабрабыту. 1-ы вядучы. Вось і закрылася апошняя старонка нашай панарамы зімовых свят. 2-і вядучы. Усім вам жадаем моцнага здароўя, многа радасці і паболей светлых дзён!
-песня “Мая Беларусь” у выкананні Радзюк Марыі і Пяшковай Дар’і
Вядучы : Ты ведаеш, як упрыгожвалі нашы продкі свае хаты?
Вядучая . Магчыма, што ручнікамі, бо ў маёй бабулі шмат ручнікоў у хаце.
Вядучы . А што яны абазначаюць?
Вядучая. Зараз мы і даведаемся.
-выходзяць вучні VIБ класа
1-ы вядучы. (1слайд) Ручнiк − рэч глыбока сiмвалiчная, шматзначная. Створаны па законах мастацтва, ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва.
2-і вядучы. (2 слайд) Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю. Ёсць такая легенда. Напрыканцы XII ст. на землі Беларусі абрушылася крыжацкая навала. Крыжакоў на адкрытых прасторах перамагчы было вельмі цяжка, практычна немагчыма. Але нашы продкі, як тыя партызаны, хаваліся ў лесе. Яны слалі ручнікі ў выглядзе сцежкі на балоцістай глебе і заманьвалі туды ворагаў. А ў крыжакоў былі на ботах шпоры, і калі яны праходзілі па гэтых ручніках, то чапляліся шпорамі за іх і падалі. З засады выскаквалі воіны і з лёгкасцю бралі ворагаў у палон.
1-ы вядучы. (3 слайд) Як выглядаў старажытны беларускі ручнік? Ён быў трошкі меншы па сваіх памерах за сучасны, вырабляўся нескладанымі спосабамі ткацтва, а калі арнаментаваўся, то пераважна шыццём. У колеравых адносінах пераважалі шэра-белыя ці прыглушаныя чырвона-карычневыя адценні льнянога прадзіва.
2-і вядучы.(4 слайд) У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца ўціральнік, уцірач, уцірка − кавалак тканiны без дэкору цi з вузенькiмi палоскамi-ператыкамi па краях, − якi выкарыстоўваюць для побытавых патрэб (імі ў паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар). Прычым на патрэбу сям’і выдзяляўся толькі адзін ручнік, які звычайна вісеў па сярэдзіне сцяны. У лазню яго не бралі. 1-ы вядучы. (5 слайд)Да ліку ручнікоў утылітарнага прызначэння належаў скарач, ці трапкач, пацірач (на Палессі), ці брэндзал (на паўночным захадзе) – маленькі, квадратнай ці падоўжанай формы, неад’емнай прыналежнасцю якога былі доўгія махры. Яны ўжываліся для выцірання посуду, рук. Галоўная ж функцыя такога ручніка – зручная, лёгкая і танная прылада для пераносу керамічнага посуду з ежай.
2-і вядучы.(6 слайд)Самым высокім статутам надзяляліся абрадавыя, або рытуальныя, ручнікі, багата аздобленыя натыканнем, вышыўкай. Абрадавыя ручнікі выкарыстоўвалі ў святы і ў абрадах. Яны былі ўпрыгоджаны арнаментальнай вышыўкай з кветак, геаметрычных сімвалаў (круг, крыж, ромб) і чароўных птушак. У якасці фарбаў для пражы выкарыстоўвалі расліны. Чорны колер атрымлівалі пры дапамозе бабоўніку ці змешвалі сок буракоў з настоем кары вольхі. Чырвоны – рабілі з настою валошкі, адвару сырой мацярдушкі, адвару сырой кары рабіны. Для зялёнага колеру выкарыстоўвалі лісты бярозы, адвар з сырых лістоў каманімніка.
1-ы вядучы.(7 слайд) Яшчэ адным відам ручнікоў была намітка – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын. Канцы ручніка намотвалі, завівалі, мудрагеліста абкручвалі вакол галавы, пакідаючы свабодным толькі твар. У беларусаў намітка лічыцца адным з самых архаічных прадметаў жаночага строю.
2-і вядучы. (8 слайд)Ручніковая тканіна, прызначаная для ўпрыгожвання абразоў і бажніц, называлася набожнік. Пакрывалі бажніцу звычайна адным суцэльным вырабам, іншы раз вылучаючы галоўны абраз асобным, найлепш аздобленым набожнікам.
1-ы вядучы.(9 слайд)Выраблялі спецыяльныя аброчныя ручнікі, якія ахвяравалі ў царкву ці касцёл, капліцу ў крызісныя сітуацыі (засуха, эпідэмія, вайна, хваробы дзяцей). На Палессі многія жанчыны ткалі спецыяльныя ручнікі-абярэгі для ўсёй сям’і і выкарыстоўвалі іх для палягчэння родаў, пазбаўлення ад бясплоддзя, а таксама для захавання хатняй жывёлы і паляпшэння дабрабыту. Гэтыя ручнікі трымалі за абразамі, але пры неабходнасці бралі з сабой у далёкую дарогу. Ручнікі-абярэгі пераходзілі з роду ў род, з пакалення ў пакаленне. У многіх сем’ях яны жывуць і па сённяшні дзень.
(10 слайд), заключны. Прыгожы беларускі пейзаж
Гучыць ціхая інструментальная музыка. Гучыць верш.
«Наш беларускі ручнік»
А. Дзеружынскі.
З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Наш ручнік, як золата, свіціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
I ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.
Быццам веюць ветрыкам дубровы
I прыемнай свежасцю сады,
I пад лёгкі шолах ручніковы
Песні, пацалункі маладых.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
I глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.
Заключэнне: Чаму нашу Радзіму называюць Белай Руссю? Існуе некалькі тлумачэнняў. Адны лічаць, што наша зямля атрымала такую назву, бо не была заваяваная іншаземцамі (белая – значыць чыстая, вольная, незалежная). Другія мяркуюць, што белае льняное адзенне, светлыя валасы нашых продкаў паслужылі для яе назвы. А можа, так зямля стала называцца ад ручнікоў, разасланых па берагах рэчак і азёраў, якія ад сонца і вады станавіліся бялюткімі-бялюткімі? Ад тых палатняных белых ручнікоў-крылаў, што ў кожнай нашай хаце…
-песня “Беларусачка” ў выкананні Яроміч Ганны
Вядучы . Добра мы сёння адпачываем. А як раней адпачывалі дарослыя і дзеці?
Вядучая.Кажуць, што інтэрнэту тады не было.
Вядучы.Так, не было. Адпачывалі, разгадваючы загадкі, расказваючы казкі.
Вядучая.Гэта, напэўна, вельмі цікава. Давайце і мы паспрабуем разгадаць загадкі.
Выходзяць вучні VIГ класа
Вучань 1. Можа не ўсе ведаюць, што такое загадкі і для чаго яны патрэбны людзям?
Вучань 2.Раскажам спачатку, а пасля паразгадваем.
Вучань 1.Людзі пачалі ствараць загадкі ў глыбокай старажытнасці, калі навакольны свет для іх быў надзелены магічнай сілай. Загадкамі апісвалі незразумелыя прадметы ці з’явы. Чалавек з дапамогай загадак таксама хаваў свае думкі і намеры, каб зберагчы ад «нячыстай сілы» сваю сям’ю, жытло, жывёлу, прылады працы.
Вучань 2.Складзеныя такім чынам загадкі прапаноўваліся для разгадвання. Так людзі правяралі кемлівасць. Маленькіх дзяцей з дапамогай загадак вучылі і забаўлялі. Цяпер ні адно дзіцячае свята не абыходзіцца без загадак. Яны сталі любімай забавай.
Глянь праз акно — відаць сіняе палатно. (Неба.) Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. (Вада.) Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром.) Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе. (Вецер.) Адзін лье, другі п’е, трэці расце. (Дождж, зямля, трава.) Без рук малюе, без зубоў кусае. (Мароз.) На двары гарою, а ў хаце вадою. (Снег.) Летам адзяваецца, зімой распранаецца. (Дрэва.) Хоць у капелюшы, а галавы не мае. (Грыб.) Хто нас поіць, корміць, а есці не просіць? (Зямля.)
-народны танец у выкананні Ігнатавай Анастасіі, Ляцко Марыі і Якімчук Анастасіі
Вядучы1: мы тут святы ўзгадалі, усе загадкі разгадалі. Вядучая 2 : мы прыгожа размаўлялі — танцавалі, і спявалі! Вядучая 2: Развітацца час прыйшоў, Вядучы1: I пайсці ўсім дамоў! Вядучыя разам:
Да пабачэння. Дзякуй за ўвагу.
Табліца "Класіфікацыя зычных гукаў"
Група |
Парныя па звонка-сці і глухасці |
Няпар- ныя звонкія (САНО- РНЫЯ) |
Няпар- ныя глу- хія |
Парныя па мяккасці |
Зацвяр- дзелыя |
Шыпя- чыя |
Свісця-чыя |
Губ- ныя |
Задне-языч- ныя |
Зычныя гукі |
Б-п, д-т, з-с, дз-ц, дж-ч, ж-ш, г-х. |
л,л’ м, м’ н, н’ в, в’ й, ў, й, р
|
к, к’ ф,ф’ |
Б-б’, п-п’, д-дз’, з-з’, с-с’, т-ц’, г-г’, х-х’, к-к’, в-в’, ф-ф’, м-м’, л-л’, н-н’ |
Ж, ш, дж, ч, р, ц(калі не з т); Й заўсёды мяккі; Ў цвёрды |
Ж, ш, дж, ч |
З, з’ с, с’ дз, дз’ ц, ц’ |
В, в’ ф, ф’ м, м’ б, б’ п, п’ ў |
Г, г’, х, х’, к, к’ |
Выніковая работа па тэме "Падагульненне вывучанага ў 5 класе"
Выніковая самастойная работа 5 клас
1.Запішыце сказ, пастаўце (калі патрэбна) знакі прыпынку, выканайце сінтаксічны разбор сказа.
І варыянт. Усё навокал смяялася і тонкія прамені сонца і дрэвы і людзі.
ІІ варыянт. Грозна грымелі глуха стагналі горы даліны і лясы.
ІІІ варыянт. Дзеці з радасным смехам бегаюць па сцюдзёнай рачной вадзе.
IV варыянт. На карце свету наша Беларусь нагадвае кляновы лісток.
- Выпішыце адно назоўнікавае і адно дзеяслоўнае словазлучэнні і разбярыце іх
І варыянт з практыкавання 164 падручніка
ІІ варыянт з практыкавання 161 падручніка
ІІІ варыянт з практыкавання 46 падручніка
IV варыянт з практыкавання 178 падручніка
- Выканайце фанетычны разбор слова
І варыянт – абедзвюх.
ІІ варыянт – калісьці.
ІІІ варыянт – цяжкую.
IV варыянт – працуе.
Практычныя заданні па тэме "Арфаграфія. Пунктуацыя" 10 клас
Самастойная работа Х клас
І варыянт
1 Выканайце тэставае заданне
А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Э:
1.Менедж..р 2. Пр..міяльны 3. Др..ванасаджэнне 4. Ш..птаць 5. Інж..нер
А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Я:
1.Зм..ненне 2. Л..генда 3. Св…ткаваць 4. Л..дзяны 5. Зем…карыстанне
А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару А:
1.кр..мяны 2. В..ласы 3. Орд..р 4. Ш..рсцяносны 5. В..страсюжэтны
А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару С:
1.ла..чыць 2. Ра..чыстка 3. Бя..слёзны 4. Развя..ка 5. Аддаляе..ся
А5. Адзначце правільна напісаныя словы
1.массаж 2. Надзейнасцю 3. Выпростванне 4. Цэннік 5. солью
- Запішыце сказы, устаўце прапушчаныя літары, расстаўце знакі прыпынку
Зноў маразы скавалі з..млю і снежныя зав..рухі зас..лалі абшары выбелен..ымі палотнамі.Вядома што калі на небе высыпала шмат зорак то павінна ра..пагодзіцца . Гляджу на рэчку і бачу ўдалеч праз в..кі плывуць купальскія замоўныя вянкі. Добры пачатак і праўда з..яўляецца палавінай усёй справы. Кажаны якія вядуць начны лад жыц..я лічацца надзвычай карыс..нымі жывёламі і гэта зразумела прагаладаўшыся за д..ень ноччу яны паядаюць шмат нас..комых што прыносяць шкоду раслінам.
Самастойная работа Х клас
ІІ варыянт
1 Выканайце тэставае заданне
А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Э:
1.Р..корд 2. Сч..рсцвець 3. Орд..р 4. С..рцабіццё 5. Канц..лярыя
А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Я:
1.Пуц..абходчык 2. Тыс..ча 3. П..сняр 4. Ц..плыня 5. Вын..ньчыць
А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару А:
1.г..ласы 2. Барт..р 3. Р..дкавалосы 4. Д..бразычлівы 5. Шч..бятаць
А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару С:
1.бя..струнны 2. Ра..чоска 3. Пераво…ка 4. Ні..чымны 5. Сустрэне…ся
А5. Адзначце правільна напісаныя словы
1.суместны 2. Закашчык 3. Ткацтва 4.прозьба 5. вычышчаны
- Запішыце сказы, устаўце прапушчаныя літары, расстаўце знакі прыпынку
На с..вітанні салавей ударыў па цымбалах і шпак па струнак правёў смычком. .Кажуць што калі хочаш пазнаць чалавека то абавя..кова паслухай яго гаворку. Птушку аўсянку нярэ..ка блытаюць з вераб..ём яна такая ж ш..ранькая. Рабіць дабро лічу нам трэба без про..ьбаў і прынукі. На д..іва такое вы толькі зірніце кружыцца ў скверы кл..новае ліс..це быццам шукае с..бе яно выйсце нібыта не можа ніяк змірыцца што на со..нцы якое н..даўна ўсіх сагравала яму ўжо не залаціцца.
Практычныя заданні па тэме "Назоўнік як часціна мовы" 5 клас
- Запішыце тэкст, раскрыйце дужкі
Улетку кожны кусцік пусціць пераначаваць. А дзе спяць звяры зімой? На (вуліца) трашчыць мароз. Халодны вецер працінае наскрозь. Кожны спіць у сваім (ложак).Лісічка спіць у сваёй (норка). Яна цёплая і мяккая. Вавёрка заснула ў футравым (гняздо) на высокім (дрэва). Гэта дзятлік змайстраваў ёй дупло. Мядзведзь ляжыць у (бярлога) і спіць як пшаніцу прадаўшы. Бабёр спіць у (хатка) з бярвення. Сцены ён абмазаў ілам. Дах (зямля) прысыпаў.
- Выпішыце сладаныя назоўнікі , якія пішуцца разам І варыянт і якія пішуцца праз злучок ІІ варыянт:
(авія)матор, акцёр(аматар), (мед)персанал, (пісьменнік)прапаведнік, (узаема)ветлівасць, (піяніст)лаўрэат, (фота)рэпартаж, (школа)студыя, нож(складанчык), (поў)подзень, (рай)цэнтр, (паў)Беларусі, (міні)рынак, (вет)урач,(мнага)бор’е.
- Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі
У глыбой (нара, норка), працаваць у (брыгада), у роднай (краіна), гаварыць аб (будучыня), працаваць на (фабрыка), на (зямля) бацькоў, рамонт з (гарантыя), на (галінка) дрэва, марыць аб (перамога), на дзіцячай (пляцоўка), павевы (вецер), на старонках (летапіс), лыжка гарачага (булён), дэфіцыт (кальцый), прыехаць у (верасень), крочыць па (праспект), хадзіць па (пакой), жыць у (Мінск), адпачываць на (мора), убачыць па (тэлевізар), пацягнула (вільгаць), слухаць з (цікавасць), бегчы (рысь), прыкрыць сваёй (далонь), аддаў аднаму (дзіця), сустрэць (сябры), па шурпатых (сосны), дзяўчына з блакітнымі (вочы), залівацца (слёзы), пад (засень) ліп, цудоўнай (трэль) салаўя.
.Запішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі, дайце загаловак
Трашчыць га(л/лл)ё. Хістаюцца маладыя бяро..кі. Пад напорам ця..кага цела нікне да з..млі хмыз..няк. Гэта – зубр. Вось ён выходзіць на л..сную п..ляну і спыняецца, асветлены сонцам. Не часта даво(д/дз)іцца бачыць такое відовішча. Шыя, гру(д/дз)і і добрая палавіна спіны густа пакрыты цёмнай калматай грывай. Высокі карак узвышаецца гарбом. У ясным і ціхім л..сным паветры выразна чуец..а роўнае і глыбокае дыхан..н в..лізнай жывёлы. Следам за ім выхо(д/дз)іць на п..ляну і ўвесь статак. Тут і маладыя зубраняты, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы (з/с) цялятамі, падобнымі на буйных калматых м..дзведзянят. Яшчэ хвіліна – і (у/ў)се зубры знікаюць за высокімі др..вамі на паваро(т/ц)е, узнімаючы клубы пыл(у/а).
5.Выканайце тэставае заданне
1.Да якога тыпу належыць тэкст? а) апавяданне б) апісанне в) разважанне.
- Да якога стылю належыць тэкст? а) мастацкі б) публіцыстычны в) навуковы
- Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) зубр б) медаль в)шыя г)цяля
- Адзначце зборныя назоўнікі а) бярозы б) хмызняк в) падлеткі г) галлё
- Адзначце адушаўлёны назоўнікі а) дрэва б) жывёла в) грыва г) зубраняты
- Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону маюць канчатак у: а) пыл б) зубр в) хмызняк г) спіна
- Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: а) грудзі б) хованкі в) гал..ё г) зубры
- Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі: а) зубраня б) паляна в) цяля г)відовішча.
- Адзначце назоўнікі,якія ўтвораны суфіксальным спосабам: а)гарбом б) медзведзяня в) зубрыца г) паляна
- Адзначце сказ, якога няма ў тэксце: а) Гэта – зубр. б) Трашчыць га(л/лл)ё. в) Грыва звісае над кароткімі і тоўстымі нагамі. г) Высокі карак узвышаецца гарбом.