Задания II этапа республиканской олимпиады

Белорусский язык и литература

ДРУГІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

 

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры

IХ клас

 (за кожную арфаграфічную і пунктуацыйную  памылку здымаецца 0,1 бал)

Заданне 1. Пісьмова адкажыце на пытанні.

Максімальны бал — 5.

  1. Які дзеяслоў у форме інфінітыва адпавядае значэнню ‘падаваць у парадыйным выглядзе? — _______________________________________.
  2. Які лічэбнік (абодва, абое, абедзве) неабходна ўставіць у сказ? Запішыце ў патрэбнай форме. Васіля і Ганны — ____________ не было на занятках.
  3. Дзе знаходзіцца асноўны і пабочны націск у словах? Абазначце.

Верхнезубны, верхнекаменнавугальны, вышэйназваны, раным-рана, унутрывідавы, упрысядкі.

 

Заданне 2. Запішыце сказы па-беларуску (2 балы: 0,5 бала за правільна запісаны сказ. Калі пры напісанні слоў ў сказе дапушчана хоць адна памылка, балы не налічваюцца). Запішыце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы (3 балы: 0,5 бала за кожную правільна названую часціну мовы).

Максімальны бал — 5.

  1. Виола тебе и копейки не даст. 2. А, попался! – воскликнул он. 3. Друг уехал, я же остался. 4. Я уже год живу у родителей.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 3. Ад назоўнікаў брат, сястра ўтварыце прыналежныя прыметнікі і праскланяйце словазлучэнні: акуляры брата і сяброўка сястры.

Максімальны бал — 5. За кожную памылку здымаем 0,5 бала.

__________________________________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Прачытайце тэкст і выканайце заданні 4–6.

 

(1) Каля самага берага было гразка. (2) Праз метры два дно цвярдзела і здавалася пахруствала пад нагамі. (3) Не было тут здрадлівых ямак, у якія можна было боўтнуцца з галавой, са дна, падціскаючы пальцы на назе, можна было браць цвёрдыя і калючыя, бы шрот, пясчынкі і дробныя каменьчыкі. (4) Купаліся доўга і весела, але няўмела, баючыся заплываць на глыбокае, хоць кожнае лета бавіліся толькі вось гэтым возерам. (5) Яно ляжала сярод высокіх берагоў вялізнай блакітна-хвалістай хусткай. (6) Па гэтай дрогкай азёрнай хустцы, няроўна зарубленай цёмнымі лазнякамі, пазначанай вузламі старых вербаў, плаўна і бясшумна, амаль не пакідаючы за сабою слядоў, праплывалі чаўны. (7) Нават ямачка ад кінутага каменьчыка хутка знікала. (8) Веры здавалася, быццам пад гэтым бліскучым, як напятым у ціхае надвор’е, шоўкам вады павольна і важка круціцца вакол сваёй восі нейкае вялізнае кола. (9) Варочаецца, бы ў яме, зацягвае ў свой калаўрот усё жывое і ў сваім няспынным руху ў адзін момант сцірае з паверхні возера глыбокія раны ад вёслаў, кругі і шырокія палосы ад нагружаных чаўноў.

 

Заданне 4. Запішыце стыль тэксту, тып маўлення і тры асноўныя стылёвыя рысы.

Максімальны бал — 5.

____________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 5. Запішыце.

Максімальны бал — 5.

  1. Тэрмін-прыметнік, якім называюць слова, не выдзеленае знакамі прыпынку, што ўскладняе будову другога сказа тэксту: __________________
  2. Слова з 3-га сказа, якое мае ў сваім складзе толькі корань і два суфіксы: _________________________________________
  3. Разрад выдзеленай часціны мовы ў 1-м сказе: ______________________
  4. Слова з 6-га сказа ў пачатковай форме, якое складаецца толькі з галосных і глухіх гукаў: ______________________________________
  5. Характарыстыку 6-га сказа па граматычнай структуры: ____________ ____________________________________________.

 

Заданне 6.

А. Падкрэсліце антонімы-фразеалагізмы да выдзеленага ў 7-м сказе слова:

1) як не сваімі нагамі; 2) адным махам; 3) ціхім ходам; 4) як па смерць; 5) без аглядкі.

1 бал за правільна падкрэслены адзін фразеалагізм

Б. Выпішыце з тэксту ў пачатковай форме прыметнікі, якія адпавядаюць значэнням:

1) ‘які з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і пад.; процілеглае мяккі’: ________________________________________ ;

2) ‘які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі’: _______________________

Максімальны бал — 2.

 

Заданне 7. Перабудуйце трохчленныя словазлучэнні ў адпаведныя па сэнсе двухчленныя канструкцыі.

Максімальны бал – 8.

Краіна паўднёвага ўсходу

 

дзіця сямі месяцаў

 

хвароба сэрца і сасудаў

 

прадукцыя добрай якасці

 

машына для ўборкі торфу

 

алмаз дзвюх граней

 

бэлька пяці метраў

 

першадрукі са старажытнай Беларусі

 

 

Заданне 8. Запішыце адпаведныя чатыры пункты з правіла.

Максімальны бал – 8 (1 бал за пункт правіла + 1 бал за прыклад да гэтага пункта)

 

 

 

Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты з як, калі:

1)

 

 

2)

 

 

3)

 

 

4)

 

 

 

Заданне 9. Указаны літаратуразнаўчыя тэрміны. Знайдзіце «трэцяга лішняга» ў кожнай групе. Выбар абгрунтуйце.

Максімальны бал — 6 (1 бал за ўказанне “трэцяга лішняга” + 1 бал за абгрунтаванне)

А) Амфібрахій, харэй, анапест.

Б) Раманс, раман, нарыс.

В) Метафара, эпітэт, песня.

А) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

Б) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

В) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

 

Заданне 10. Вызначце жанр, назву твора і яго аўтара па ўказаных словах.

Максімальны бал — 8.

  1. Дружына, князь, хорам багаты, бяседа, вяселле, гуслі, песня-дума, дачка княжна, гусляр: ________________________________________________
  2. Пісьманосец, Тэкля, вайна, сын Вася, Ульянка, надзея, помнік: _______ _______________________________________________________________
  3. Тэкля, пан, Лаўрук, палясоўшчык, хатулачка, рамізнік, гарадавы, тратуар, трохрублёвыя паперкі: ____________________________________________
  4. Бітва крывавая, сын, зярняты, маці, дарога палявая, камень шчарбаты, чужынцы: _______________________________________________________
  5. Поле, хата, тканіны, думкі, збожжа, васількі, узор: ___________________ ________________________________________________________________
  6. Крыніца, снег, жывучая вада, вольны свет, паэт: _____________________ _________________________________________________________________
  7. Антоні, ягамосці, грыбы, Свержань, Міхалінка, сок, клёцкі: _____________ __________________________________________________________________
  8. Жураўлі, Палессе, Беларусь, край, рай: _______________________________ __________________________________________________________________

 

ДРУГІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

 

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры

Х клас

 ( за кожную арфаграфічную і пунктуацыйную  памылку здымаецца 0,1 бал)

Прапанаваны тэкст быў надрукаваны ў 1921 г. у кніжцы для чытання пасля буквара «Родны край», калі дзейнічалі правілы беларускай арфаграфіі, сфармуляваныя Браніславам Тарашкевічам. Прачытайце тэкст і выканайце заданні 1–5.

Восень

(1) Над пахмураю, мокраю зямлёю павісла шэра-цёмнае, нуднае восеньскае нéба.

(2) Пустая вуліца маўчыць. Людзі, калі ўдварэ, дык сядзяць па хатах. І коні ў пуні, бо ў полі зямля замéрзла, і толькі сяньня троху адтаяла і пакрылася зьвéрху ліпкаю гразьзю. А ў лагчынах яшчэ бялéецца на лагу і блізка лéсу бéленькі, рэдкі снегавы налёт. Смутна гудзіць абголены гай на ўзгорку. У незахістанай ані сувалкаю, ані чым на зіму, пуні плятнёвай мычыць карова.

(3) Не багаты хварбамі тутэйшыя малюнкі. Зусім бéдна гукамі паветра глыбокае восені ў глухой вёсцы.

(4) На вуліцы — груда, ліпка звéрху ў пагодлівы дзень. Пуста. Нікога. Рэдка дзе пад паўдзён пракандыбаець дзéд з рэзьгінамі да старога гумéнца. Накінуўшы паўсьвітак, шпарка прабяжыць дзяўчына да таварышкі з вышываньнем пад палою.

(5) Вось і ўсё. На рагу, ля канцавога двара, прывязан за аброць к банцы ў шулé, запрэжаны ў «бяду» ціхі і спакоўны гняды конь. Ён апусціў галаву, зьвесіў вушы і ня есць. Жмуток балотнага сéна сіратліва рассыпаецца перад ім па вéтры. На «бядзé» на пажоўклай сухой гарохавіне нéйкі мéх, запэцканая, закачаная торба, аржавая асака гнядому каню.

М. Гарэцкі

 

Заданне 1. Выпішыце словы (слова), дзе: 1) у адпаведнасці з тагачаснымі правіламі павінен пісацца мяккі знак; 2) у адпаведнасці з тагачаснай логікай абазначэння націскных галосных павінен стаяць знак націску; 3) у адпаведнасці з сучаснымі нормамі гук [ф] абазначаецца літарай ф.

Максімальны бал — 5.

1) _____________________________________________________________

2) _____________________________________________________________

3) _____________________________________________________________

 

Заданне 2. Запішыце адказы. 1) У выніку чаго развіваецца ў слове мнагазначнасць? (1 бал)

2) Выпішыце з другога (2) і трэцяга (3) абзацаў тэксту ў пачатковай форме словазлучэнне (1 бал) і спалучэнне слоў (1 бал), што з’яўляюцца прыкладамі найбольш частых спосабаў пераносу значэнняў. У дужках укажыце назвы гэтых спосабаў (2 балы: па 1 бале за кожную назву).

Максімальны бал — 5.

1) _____________________________________________________________

2) _____________________________________________________________

 

Заданне 3. Запішыце адказы.

1) Якія словы-сінонімы вы ведаеце: а) да прыметніка глыбокае, што ўжыты ў 3-ім абзацы (1 бал), б) да назоўніка пад палою з 4-га абзаца? (1 бал).

2) Якое значэнне мае выдзеленае слова з 4-га абзаца? (1 бал).

3) Якое слова з тэксту адпавядае значэнню «вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа»? Запішыце яго ў пачатковай форме (1 бал).

4) Прыгадайце антонім да падкрэсленага слова з першага абзаца (1 бал).

Максімальны бал — 5.

1) _____________________________________________________________

2) _____________________________________________________________

3) _____________________________________________________________

4) _____________________________________________________________

 

Заданне 4. (1) Якімі літарамі можа быць выражаны канчатак назоўнікаў у форме множнага ліку назоўнага склону? Пацвердзіце свой адказ прыкладамі назоўнікаў з тэксту (не менш трох прыкладаў на адну літару). Пры адсутнасці ў тэксце слоў-прыкладаў, запішыце свае прыклады-назоўнікі ў множным ліку.(3 балы)

(2) Выпішыце з тэксту два назоўнікі, пры ўтварэнні множнага ліку якіх адбываюцца змены ў аснове. Побач запішыце формы множнага ліку гэтых назоўнікаў. (2 балы)

Максімальны бал — 5.

(1) ________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________

 

(2) ________________________________________________________________

 

Заданне 5. Выпішыце з 2-га, 3-га і 4-га абзацаў тэксту пяць пар слоў, што з’яўляюцца сродкамі, якія забяспечваюць тэматычную сувязь. Укажыце назвы гэтых сродкаў.

Максімальны бал — 5.

  1. _______________________________________________________________ .
  2. _______________________________________________________________ .
  3. _______________________________________________________________

 

Заданне 6. Запішыце па два прыметнікі-сінонімы да фразеалагізмаў.

Максімальны бал – 5.

Узор. Біты воўк – чалавек … . — Біты воўк – чалавек вопытны, бывалы.

 

  1. Блудны сын – чалавек ____________________________________________.
  2. Божая кароўка – чалавек __________________________________________.
  3. Божы адуванчык – чалавек ________________________________________.
  4. Дабёр бабёр – чалавек ____________________________________________.
  5. Залётная птушка – чалавек ________________________________________.

 

Заданне 7. Пра якую колькасць прадметаў ідзе гаворка ў прапанаваных фрагментах страражытных тэкстаў? Запішыце лічэбнікі словамі па-беларуску ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Максімальны бал — 5.

1)полъ третья десяте (гривьнъ)— _____________________________________;

2) полъ вторы тысящи (вои) — _______________________________________;

3) полъ четверта ста (душь)— ________________________________________;

4) двое (жеребят) — ________________________________________________;

5) девятьдесят (сыров) — ____________________________________.

 

Заданне 8. Выпішыце са сказаў выказнікі і вызначце іх тыпы. Вызначце сінтаксічную функцыю інфінітыва.

Максімальны бал — 5.

  1. Мне не трэба распавядаць доўга пра чароўны дом, убачаны ў сне.
  2. Дазволь мне зараз, сябар верны, пачаць аповед пра сястру.
  3. Яна яго не будзе бачыць, яна павінна ўсё прадбачыць.
  4. Гаспадары выйшлі на ганак развітацца з гасцямі.
  5. І я ўжо шукаць не маю ахвоты чаго лягчэйшага ў жыцці.

 

  1. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________
  2. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________
  3. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________
  4. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________
  5. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

 

Заданне 9. Вызначце жанр, назву твора і яго аўтара па ўказаных словах

Максімальны бал — 5.

  1. Бітва крывавая, сын, зярняты, маці, дарога палявая, камень шчарбаты, чужынцы: _______________________________________________________
  2. Поле, хата, тканіны, думкі, збожжа, васількі, узор: ___________________ ________________________________________________________________
  3. Крыніца, снег, жывучая вада, вольны свет, паэт: _____________________ _________________________________________________________________
  4. Антоні, ягамосці, грыбы, Свержань, Міхалінка, сок, клёцкі: _____________ __________________________________________________________________
  5. Жураўлі, Палессе, Беларусь, край, рай: _______________________________ __________________________________________________________________

 

Заданне 10. Указаны літаратуразнаўчыя тэрміны. Знайдзіце «трэцяга лішняга» ў кожнай групе. Выбар абгрунтуйце.

Максімальны бал — 6 (1 бал за ўказанне “трэцяга лішняга” + 1 бал за абгрунтаванне)

А) Амфібрахій, харэй, анапест.

Б) Раманс, раман, нарыс.

В) Метафара, эпітэт, песня.

А) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

Б) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

В) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

 

 

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры

ХI клас

(за кожную арфаграфічную і пунктуацыйную  памылку здымаецца  0,1 бал)   

 

Тэкст да заданняў 1 – 3.

 

(1) Верш М. Багдановіча «Раманс» належыць да інцімнай лірыкі. (2) Гэта невялікі твор песеннага складу на тэму кахання. (3) У ім аўтар услаўляе маладосць лепшую пару жыцця пару светлага пачуцця, якое ўзвышае чалавека, робіць яго духоўна прыгожым.

(4) Да тэмы кахання звярталіся і звяртаюцца паэты ўсіх часоў і народаў. (5) Да «Раманса» ёсць эпіграф радкі з верша францускага паэта Сюлі-Прудома. (6) У перакладзе на беларускую мову яны гучаць так:

Калі заблішча гэта зорка,

Самая цудоўная, самая далёкая,

Скажыце ёй, што ёй належыць маё каханне,

О, апошнія з чалавечага роду.

(7) Эпіграф ключ да разумення асноўнай думкі твора. (8) Сюлі-Прудом раскрываў унутраны свет чалавека, яго інцімныя перажыванні. (10) Радкамі з верша Сюлі-Прудома, дзе, як і ў «Рамансе», выкарыстоўваецца вобраз зоркі, М. Багдановіч падкрэсліў, што тэма кахання вечная і агульначалавечая.

(11) У вершы паэт гаворыць ад уласнага імя, ад першай асобы. (12) Гэта — верш-маналог. (13) Думкі паэта такія блізкія і зразумелыя, што аўтарскае «я» зліваецца з асабістым, інцімным кожнага чалавека. (14) Таму так блізка і задушэўна ўспрымае чытач радкі верша.

(15) Аўтар звярнуўся да традыцыйных паэтычных вобразаў неба і зоркі. (16) Гэтыя словы ў паэтычнай мове верша апорныя. (17) Знаёмства з дзяўчынай, радасць першага спаткання, смутак развітання ўсё гэта напаўняе душу лірычнага героя і асацыіруецца з вобразам светлай і далёкай зоркі Венеры сімвала кахання, маладосці.

 

Заданні

Заданне 1. Запішыце: 1) да якога стылю адносіцца тэкст; 2) якія сродкі сувязі выкарыстаны аўтарам тэксту ў першых двух абзацах; 3) якія словы складаюць аснову тэксту.

Максімальны бал — 5.

  1. Стыль тэксту — _______________________________________________ .
  2. Асноўныя сродкі сувязі двух абзацаў (з прыкладамі) — _______________ ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
  3. Аснову тэксту складаюць — _______________________________________ _________________________________________________________________ .

 

Заданне 2. Запішыце патрэбныя словы, фразы.

Максімальны бал — 5.

  1. З тэксту ў пачатковай форме сінонім-прыметнік да слоў: глыбока асабісты, патаемны, запаветны — _________________________________.
  2. Антонім да прыслоўя, выдзеленага ў 3-м сказе — ___________________.
  3. З тэксту словы са значэннямі: 1) ‘выслоўе, кароткая цытата, якая змяшчаецца ў пачатку твора ці асобнага раздзела і з'яўляецца своеасаблівым аўтарскім тлумачэннем асноўнай ідэі твора’ — _________________________; 2) ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ — ____________________________ .
  4. З 13-га сказа словы, у якіх вымаўленне і напісанне не супадаюць — _____ _________________________________________________________________ .
  5. Спалучэнне, якое з’яўляецца перыфразай, — _______________________ .

 

Заданне 3. Запішыце адказы на пытанні.

Максімальны бал — 5.

  1. Да якой часціны мовы належыць выдзеленае ў 10-м сказе слова? __________ ____________________________________________________.
  2. У тэксце выкарыстаны чатыры дзеясловы, якія заканчваюцца на -цца. У якім дзеяслове, выдзяляецца постфікс-ца? — ______________________________ .
  3. Устанавіце нумар сказа, у якім прапушчаны два працяжнікі. Як пішацца гэты лічэбнік у форме творнага склону адзіночнага ліку? — _____________. _________________________________________________________
  4. Якія словы напісаны ў тэксце з арфаграфічнымі памылкамі? Як іх патрэбна пісаць ў адпаведнасці з нормамі? — ___________________________________ __________________________________________________________________

 

Заданне 4. Суаднясіце часткі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар.

Максімальны бал — 5 (0,5 бала за кожную правільную пару)

 

№1.А__Б__В__Г__Д__

А) коврик под ноги;

Б) самодельный деревянный протез для ноги;

В) летучая мышь;

Г) сборник католических молитвенных песен;

Д) кукурузный початок;

1) кажан;

2) кіях;

3) каберац;

4) кантычка;

5) кавяла.

 

№2.А__Б__В__Г__Д__

А) Абсохлая зямля пачала іскрыцца аксамітам кволай пахучай траўкі.

Б) Паляваць тут забаронена.

В) Паэт умее прымусіць чытача паўней адчуць і глыбей ацаніць свабоду.

Г) З сосен цурком бегла вада.

Д) Спяваюць птушкі з самай раніцы.

1) дзейнік;

2) выказнік;

3) дапаўненне;

4) азначэнне;

5) акалічнасць.

 

Заданне 5. Запішыце па-беларуску лічэбнікі ХVI–XVII стст.

Максімальны бал — 5.

Купіў старац Мялецій на рынку для манастыра:

 

Тое, што купіў

Старажытны лічэбнік

Сучасны запіс

судакоў і акунёў

полсемаста штук

 

воск на свечкі

полпята фунта

 

на коровей двор горшков

полшестадесять

 

коней

двоенадцатеро

 

сыроў

девятьдесят

 

 

Заданне 6. Адкажыце на пытанні: 1) Што аб’ядноўвае прыведзеныя выразы? 2) Чым яны адрозніваюцца? 3) Які выраз у прыведзеным радзе з’яўляецца лішнім? Патлумачце свой выбар.

Максімальны бал — 5.

Краіна ацтэкаў, краіна вікінгаў, краіна дзяцінства, краіна ўзыходзячага сонца, краіна гейзераў.

 

  1. ________________________________________________________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________
  2. ________________________________________________________________ ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
  3. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 7. Як адзначаў прафесар Павел Шуба, «спалучэнне з прыназоўнікам З выражае прасторавыя, часавыя, прычынныя, акалічнасныя, мэтавыя, азначальныя, колькасныя, аб’ектныя, абмежавальныя адносіны, а таксама адносіны сумеснасці і ўласцівасці». Запоўніце пустыя графы табліцы: пабудуйце словазлучэнні з прыназоўнікам З, сфармулюйце сэнсавыя пытанні і вызначце сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі словазлучэння.

Максімальны бал — 5.

Галоўнае слова

Прына-зоўнік

Залежнае слова

Пытанне

Сэнсавыя адносіны

Заплакаць

з

гора

 

 

 

Чалавек

З

з

які?

 

Арыя

з

оперы

 

 

 

Выйшаў

з

дзяўчынай

 

 

 

Прайсці

з

 

 

 

колькасныя

 

Заданне 8. Перакладзіце сказы на беларускую мову і пастаўце знакі прыпынку. (2 балы) Устанавіце, у якім з іх магчыма розная пастаноўка знакаў прыпынку і патлумачце свой выбар. (2 балы) Якім тэрмінам называецца супадзенне лексічнага саставу сказа, што мае розныя сінтаксічныя сувязі? (1 бал)

Максімальны бал — 5.

  1. 1. Горные вершины покрытые снегом пламенели в лучах восходящего солнца.
  2. 2. Я взглянул в окно на небе начали зажигаться звёзды.
  3. 3. Отец прочитал письмо молча отошёл к окну.
  4. 4. Вверху над вершинами дубов собирались тёмные облака.

 

Пераклад. (2 балы: 0,5 балы за правільна запісаны кожны сказ)

  1. ________________________________________________________________ __________________________________________________________________.
  2. ________________________________________________________________.
  3. ________________________________________________________________.
  4. ________________________________________________________________.

 

Сказ, дзе магчыма розная пастаноўка знакаў прыпынку. Тлумачэнне. (2 балы)

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Тэрмін: ___________________________________________________________.

 

Заданне 9. Прачытайце апісанне знешнасці Ганны з рамана І. Мележа “Людзі на балоце”. Выканайце заданні. 1. Выпішыце спачатку эпітэты (2 балы). 2. Затым словазлучэнні з метафарамі (2 бал). 3. Паразважайце (2–3 сказы), штó падкрэсліваюць тут эпітэты і метафары? (6 балаў)

Максімальны бал — 9.

Як і раней, не было, здавалася, такой хвіліны, каб вочы яе, вільготна-цёмныя, падобныя на спелыя вішні, былі абыякавыя, нудлівыя. Увесь час блішчэла, ззяла ў іх няўціхнае хваляванне. Але сачылі яны з-пад шаўкавіста-чорных смелых броваў цяпер з падсцярожлівай, пільнай уважнасцю і, здавалася, толькі і чакалі выпадку кпліва падсмяяцца. Іншы раз маглі яны, як і раней, бліснуць весялосцю, але часта, вельмі часта гарэлі ў іх недавер’е і насмешка. У іх таксама ж нешта таілася, у цудоўных вішнёва-чорных вачах.

 

  1. Эпітэты: ____________________________________________________ ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
  2. Метафары: __________________________________________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________
  3. ____________________________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 10. Указаны літаратуразнаўчыя тэрміны. Знайдзіце «трэцяга лішняга» ў кожнай групе. Выбар абгрунтуйце.

Максімальны бал — 6 (1 бал за ўказанне “трэцяга лішняга” + 1 бал за абгрунтаванне)

А) Амфібрахій, харэй, анапест.

Б) Раманс, раман, нарыс.

В) Метафара, эпітэт, песня.

А) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

Б) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

В) ________________________________________________________________ __________________________________________________________________

свернуть