Тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!“

26.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” 16 верасня вучні 8-11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант "Дзень народнага адзінства". Была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова кранешся”. Вучні пачатковай школы падрыхтавалі прэзентацыю вішавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Вучні 8-9 класаў стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”. Старшакласнікі пісалі сачыненні на конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Увесь тыдзень у гімназіі праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел як вучні, так і настаўнікі. А ўдзельнікі тэатральнай студыі "Валошка" запрасілі ўсіх жадаючых на вячоркі.